12 ліпеня ў Беларусі курс долара знізіўся, курс еўра вырас
У сераду, 12 ліпеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9794 да 1,9780 беларускага рубля, курс еўра вырас — з 2,2549 да 2,2650. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2612 беларускага (у аўторак — 3,2560).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,15%.
Як інфармавала Еўрарадыё, у аўторак, 11 ліпеня, у Беларусі курс долара ЗША вырас — з 1,9734 да 1,9794, курс еўра таксама вырас — з 2,2504 да 2,2549.