12:34 Кіно - самая папулярная забаўка мінчукоў

Наведванне кінатэатраў было ў мінулым годзе самай папулярнай забаўкай мінчукоў. Згодна са звесткамі Мінскага гарадскога ўпраўлення статыстыкі, сярэдні жыхар сталіцы выдаткоўвае на кіно каля пяці тысяч рублёў у год. Крыху менш грошай пакінуў кожны мінчук у тэатрах і на канцэртах - каля 4.000 і 3.200 рублёў адпаведна. Дыскатэкі ў гэтым спісе займаюць чацвёртае месца - у сярэднім мінчукі штогод пакідаюць у іх касах па 2.800 рублёў.

А вось карыстацца платнымі паслугамі бібліятэк і музеяў гараджане, нажаль, не спяшаюцца - у мінулым годзе кожны жыхар Мінска выдаткаваў на наведванне гэтых устаноў культуры ў сярэднім па 380 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі