13 гомельскіх кіроўцаў пакараюць за няпропуск "хуткай" і "пажаркі"
У Гомелі супрацоўнікі батальёна ДАІ падчас навучальнага мерапрыемства "Саступі дарогу спецыяльнаму транспарту" склалі пратаколы на 13 кіроўцаў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная прадстаўніца ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Наталля Халалеенка.
Тры патрульныя аўтамабілі ДАІ з уключанымі маячкамі сіняга і чырвонага колераў цягам трох гадзін суправаджалі па дарогах Гомеля аўтамабілі МНС і "хуткай".
13 кіроўцаў парушылі ПДР і не далі перавагу транспарту аператыўнага прызначэння. На іх склалі адміністрацыйныя пратаколы. Паведамляецца, што ўсе парушальнікі запрошаныя на разгляд адміністрацыйных матэрыялаў у Дзяржаўтаінспекцыю.
Дарэчы, за такое парушэнне ім пагражае штраф ад 49 да 245 рублёў (ад 2 да 10 мінімальных велічынь) з пазбаўленнем правоў да 1 года або без пазбаўлення.