13:00 Крэдытаванне Беларусі стане вялікай нагрузкай для расійскага бюджэту

Расія і Беларусь на наступным тыдні маюць намер правесці кансультацыі па пытанні прадастаўленне нашай краіне дзяржкрэдыту для фінансавання паставак расійскіх энерганосьбітаў.  Пра гэта паведаміў намміністра фінансаў Расіі Сяргей Сторчак.

Па яго словах, гаворка ідзе пра мільярды долараў, таму такі крэдыт стане вялікай нагрузкай для расійскага бюджэту. Акрамя таго, адпаведныя выдаткі не былі закладзеныя ў федэральны бюджэт на бягучы год, таму ў выпадку прыняцця станоўчага рашэння па крэдыце ў бюджэт запатрабуецца занесці папраўкі.

Сторчак адзначыў, што ў просьбе беларускага боку "ёсць элемент спантаннасці, таму яна не патрабуе дбайнага вывучэння і аналізу з пункту гледжання абгрунтавання неабходнасці крэдыту і мэт яго выкарыстання", інфармуе “Хартыя97”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі