13:14 Крымінальная справа Віктара і Святланы Каліны перададзена ў суд
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі накіравала ў Ленінскі суд Мінска матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага выканаўцы Віктара Каліны і яго жонкі Святланы. Як паведаміў начальнік упраўлення па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі галоўнага ўпраўлення папярэдняга расследавання МУС Дзмітры Данільчык, Віктару Каліне інкрымінуецца арганізацыя махлярства ў асабліва буйным памеры, арганізацыя загадзя ілжывага даносу і загадзя ілжывае сведчанне.
Святлана Каліна вінаваціцца ў здзяйсненні махлярства ў асабліва буйным памеры. У цяперашні час Віктар Каліна знаходзіцца ў следчым ізалятары, яго жонку 21 лютага выпусцілі пад заклад.
Нагадаем, 5 студзеня 2007 года В.Каліну арыштавалі па абвінавачванні ў махлярстве. Яшчэ раней, 27 снежня 2006 года, у Мінску была затрыманая, а затым арыштаваная яго жонка. Яе затрымалі ў "Абсолютбанку" пры спробе пазапраўнага атрымання страхавой сумы ў памеры больш за 71 мільён рублёў у сувязі з нібы выкраданнем у Маскве аўтамашыны "Мэрсэдэс", застрахаванай на 34 тыс. долараў.
Па словах Данільчыка, "Мэрсэдэс" знойдзены ў Беларусі, тэрыторыю краіны ён не пакідаў.