13:50 Беларусь лідыруе сярод краін СНД па колькасці жанчын у парламенце

Беларусь лідыруе сярод краін СНД па колькасці жанчын у парламенце.

Пра гэта паведамілі ў дэпартаменце грамадскай інфармацыі Арганізацыі аб’яднаных нацый у Беларусі.

Такая выснова ўтрымліваецца ў дакладзе генеральнага сакратара Міжпарламенцкага саюза, прадстаўленым у Нью-Ёрку на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да 51-й сесіі Камісіі ААН па становішчы жанчын.

У Беларусі сярод народных абраннікаў жанчыны складаюць крыху больш за 29%. Наша краіна заняла 21-е месца ў спісе са 189 дзяржаў. Расія апынулася на 99-м месцы, Украіна - на 105-м.

Амаль палову дэпутацкіх крэслаў жанчыны займаюць у Руандзе і Швецыі. Больш за 35% месцаў у вышэйшых заканадаўчых органах сваіх краін займаюць фінкі, нарвежкі, датчанкі, іспанкі і кубінкі

Паведамляе БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі