14 назіральнікаў на выбарах пазбаўлены акрэдытацыі

14 назіральнікаў на выбарах пазбаўлены акрэдытацыі

За чатыры дні датэрміновага галасавання 14 назіральнікаў кампаніі “Права выбару-2016” былі пазбаўлены акрэдытацыі. Найбольшая колькасць такіх выпадкаў зафіксавана ў сталіцы.

Прэс-служба кампаніі называе прычыны пазбаўлення акрэдытацыі назіральнікаў "надуманымі і неабгрунтаванымі". Адзначаецца, што ў шэрагу выпадкаў яны мелі "правакацыйны характар". 9 верасня асноўнымі прычынамі для пазбаўлення акрэдытацыі былі спробы назіральнікаў зрабіць фотаздымкі ці аўдыёзапіс.

Адзначым, што пяты дзень у Беларусі на выбарах у Палату прадстаўнікоў праходзіць датэрміновае галасаванне. Асноўны дзень галасавання — 11 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі