15 000 за савецкія кілаваты. Мінчанін спрачаецца з сельскімі чыноўнікамі за мару

Сяргей Альшэўскі і яго дом, фота: facebook.com​
Сяргей Альшэўскі і яго дом, фота: facebook.com​

У жніўні 2017 года Сяргей Альшэўскі набыў на аўкцыёне зямельны ўчастак у вёсцы Атцэда ў Стаўбцоўскім раёне. Зямля абышлася ў 4100 долараў. Ён пабудаваў драўляны дом і у 2018 годзе прыйшоў у выканкам яго рэгістраваць. І на апошнім этапе ўвядзення дома ў эксплуатацыю высветліў, што сям'я вінная дзяржаве больш за 15 тысяч рублёў! Еўрарадыё разам з уласнікам, чыноўнікамі і юрыстам разбіраецца, адкуль узялася запазычанасць і што з ёй рабіць.

 

Ад мары да кашмару — 15 тысяч рублёў

"Мара пра домік у вёсцы ператварылася ў кашмар, — кажа Сяргей Альшэўскі. — Без СМІ мне не справіцца. Я проста гатовы на крайні выпадак выходзіць на адзіночны пікет і нагамі адстойваць наша права на дом".

З усіх членаў камісіі свой подпіс пад актам прыёмкі дома ў эксплуатацыю не паставіў толькі намеснік старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама Аляксандр Цівака.

"Мы прыйшлі да яго на прыём, каб разабрацца. Бо прэтэнзій не было ні ў архітэктара, ні ў прадстаўніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў, ні ў іншых членаў камісіі, — распавядае Сяргей Альшэўскі. — Ён нам кажа: “Людзі, а вы ў курсе, што павінны заплаціць дахрана грошай?”.

15 000 за советские киловатты. Минчанин спорит с сельскими чиновниками за мечту

Аказалася, некалі ў вёску праводзілі электрычнасць. І цяпер за праектаванне інжынерных сетак камунікацыі мы павінны дзяржаве 15480 рублёў. Я палічыў сам. Ацяпленне ў доме планавалася электрычнае, разліковая магутнасць — 9 кВт. Тарыф кампенсацыі за электрыфікацыю — 1720 рублёў за кілават. Памнажаем — атрымліваем. Калі мы не заплацім гэтую суму, то дом не ўвядуць у эксплуатацыю".

 

Чаму ўладальнік участка не мае намеру плаціць дзяржаве?

Уладальнік дома плаціць не мае намеру. Чаму? У сваім тлумачэнні Сяргей спасылаецца на "Палажэнне аб парадку пакрыцця асобай, якой дадзены зямельны ўчастак, выдаткаў на будаўніцтва, у тым ліку праектаванне аб'ектаў размеркавальнай інжынернай і транспартнай інфраструктуры да такога зямельнага участка", зацверджанае Пастановай Саўміна №298 ад 1 красавіка 2014 года.

"У пункце 4 Палажэння сказана, што ўдзельны кошт выдаткаў разлічваецца па населеным пункце за тры каляндарныя гады, якія папярэднічалі году, у якім праводзіўся разлік. А ў адказе з раённых электрасетак на мой зварот гаворыцца: "Электрыфікацыя населенага пункта Атцэда, у тым ліку і вуліцы Палявой [на ёй стаіць дом Сяргея Альшэўскага. — Еўрарадыё], праводзілася на пачатку 60-х гадоў ХХ стагоддзя". У 2009 годзе была праведзеная рэканструкцыя з заменай апор і дратоў, якія сілкуюць нашу вуліцу. Але нават калі да 2009-га дадаць тры гады, не атрымаецца 2018-ы!"

15 000 за советские киловатты. Минчанин спорит с сельскими чиновниками за мечту

Чыноўнікі: уладальнік дома рана падымае паніку

Еўрарадыё датэлефанавалася да Аляксандра Цівака, які не падпісаў акт прыёмкі дома ў эксплуатацыю. Ён лічыць, што Сяргей Альшэўскі рана падняў шум, таму што рахунак у 15 тысяч рублёў райвыканкам яму пакуль не выстаўляў: "Можа здарыцца, што ён наогул не будзе нічога плаціць".

Намеснік старшыні тлумачыць: людзі, якія не маюць патрэбы ў паляпшэнні жыллёвых умоў [гэта значыць, маюць ва ўласнасці жыллё. — Еўрарадыё], абавязаныя кампенсаваць затраты за забеспячэнне інжынернай і транспартнай інфраструктуры. Выдаткі пакрываюцца ў перыяд будаўніцтва дома, але не пазней падпісання акта ўводу ў эксплуатацыю. Паводле яго слоў, Сяргею Альшэўскаму вусна сказалі, што ў раёне забудовы сеткі будуюцца за кошт дзяржбюджэту і што кожны, хто да іх падключаецца, павінен кампенсаваць затраты.

"Ёсць патрабаванні пастановы №298, якая рознымі людзьмі тлумачацца па-рознаму. Мы звярнуліся ў Мінбудархітэктуры з просьбай растлумачыць нашы далейшыя дзеянні. Чакаем адказу. Нам спатрэбіцца 10-12 дзён, — тлумачыць чыноўнік. — Мы патлумачылі забудоўшчыку, што ў цяперашні час яго права не ўшчэмленыя, забудоўшчык рана пачаў хвалявацца".

Як жа так атрымалася, што пад актам прыёмкі будынка ў эксплуатацыю падпісаліся ўсе члены камісіі, у тым ліку і архітэктар, але не намеснік старшыні райвыканкама?

"У практыцы райвыканкама бывалі выпадкі, калі камісія падпісала акт, а потым пакрывала выдаткі, пачынаючы з тых умоў і заканчваючы праектаваннем, — кажа чыноўнік. — Калі мы здаём нешта няправільна, то мы павінны будзем кампенсаваць. У забудоўшчыка ўсё гатова . Ён купіў ўчастак, усё пабудаваў".

У абласным выканкаме кажуць, што гісторыю Сяргея Альшэўскага чулі і што "адказ яму прыйдзе ва ўстаноўленым законам парадку". Як высветліў TUT.by, у адпаведнасці з пастановай №298, кожны райвыканкам сваім рашэннем ужо зацвердзіў паказчыкі кампенсацыі ўдзельнага кошту выдаткаў на будаўніцтва (у тым ліку праектаванне) аб'ектаў размеркавальнай інжынернай і транспартнай інфраструктуры на 2018-2020 гады.

У вёсках Стаўбцоўскага раёна кампенсацыя за 1 кВт ацэненая ў 1720 рублёў, у саміх Стоўбцах — у 238,9 рубля, у Мінску — у 327,21 рубля. То бок, калі б дом Сяргея быў у Мінску, яму за 9 кілават выставілі бы кошт меншы за 3000 рублёў.

"У канчатковым рахунку справа будзе вырашацца ў судзе"

15 000 за советские киловатты. Минчанин спорит с сельскими чиновниками за мечту

Сяргей Альшэўскі перакананы: ніякіх грошай за правядзенне электрычнасці ў 60-х гадах ХХ стагоддзя ён дзяржаве не вінен. Чыноўнікі спасылаюцца на ўстаноўлены парадак, але просяць не спяшацца з высновамі. Як быць, калі вы сутыкнуліся з такой праблемай?

"У дадзенай сітуацыі не варта марнаваць час. Трэба заключаць дамову з адвакатам, і звяртацца ў суд, — лічыць юрыст Уладзімір Нясмашны. — Нават калі чалавек падазрае магчымы ціск чыноўнікаў на суддзяў або тое, што суд будзе патураць уладам. У канчатковым выніку, справа будзе вырашацца ў судзе".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі