15 чалавек адсвяткавалі Дзень Незалежнасці ў мінскім выцвярэзніку
Напярэдадні святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці, мэр Мінска Міхаіл Паўлаў загадаў міліцыянтам не чапаць п’яных людзей і замест выцвярэзніка развозіць іх па дамах. Еўрапейскае радыё вырашыла праверыць, ці быў выкананы загад старшыні Мінгарвыканкама. Намеснік начальніка адзінага ў сталіцы медвыцвярэзніка Дзяніс Семянец распавёў, што людзей, якія маглі назваць свой адрас, дастаўлялі прама дадому.
Семянец: “Асноўную масу людзей мы развозілі па дамах — гэта звычайная практыка па святах. Калі людзі не іншагароднія, калі побач жывуць — мы іх дастаўлялі дадому”.
Учора ў Мінску ў святочных мерапрыемствах прынялі ўдзел больш за паўмільёна чалавек. З іх, па словах Семянца, усяго 15, узростам ад 20 да 30 гадоў, былі дастаўлены ў выцвярэзнік.
Семянец: “Асноўная маса — гэта тыя, хто або не мог сказаць, дзе пражывае, то бок наогул не арыентаваўся, або іншагароднія”.