15 ліпеня ў Беларусі патаннелі долар і расійскі рубель
Па выніках таргоў, якія адбыліся 15 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША пайшоў наніз — з 2,4194 да 2,4016 беларускага рубля. Курс еўра вырас — з 2,7431 да 2,7445 беларускага рубля. Патаннела расійская валюта: за 100 расійскіх сёння даюць 3,3919 беларускага (у аўторак — 3,4012).
Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,37%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.