15:23 У Кобрыне з балота выратавалі 44-гадовага мужчыну
У горадзе Кобрын Брэсцкай вобласці супрацоўнікі дэпартаменту «Ахова» выратавалі 44-гадовага мужчыну, які заграз у балоце. Здарэнне адбылося каля ракі Мухавец у раёне мясцовай лякарні. Два
нарады з сабакам здолелі адшукаць яго ў чароце.
Мужчыну выцягнулі з багны з дапамогай буксіровачных тросаў. Як ён патрапіў у бяду, невядома. Сам пацярпелы нічога патлумачыць не можа, бо з-за пераахалоджання знаходзіцца ў шокавым стане.
Паведамляе БЕЛТА