16-гадовы хлопец, пацярпелы ў ДТЗ у Сенненскім раёне, памёр у шпіталі

16-гадовы хлопец, пацярпелы ў ДТЗ у Сенненскім раёне, памёр у шпіталі

У лякарні памёр 16-гадовы хлопец, паранены ў аўтааварыі ў Сенненскім раёне, якая здарылася 24 траўня. Як паведаміла агенцтву БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, хлопец быў пасажырам "Форда", які трапіў у ДТЗ. Раней паведамлялася пра смерць 17-гадовай пасажыркі аўто. 

Як паведамляла Еўрарадыё, удзень 24 траўня ў Сенненскім раёне Віцебшчыны ўлабавую сутыкнуліся "Форд Фокус" і "Ніва". У "Фордзе" ехалі чатыры чалавекі, у "Ніве" — два. За рулём "Форда" была 21-гадовая дзяўчына, якая атрымала правы сёлета ў студзені. На дарозе яна не справілася з кіраваннем і вылецела на сустрэчную паласу, чым і справакавала ДТЗ.

У лякарні знаходзяцца кіроўца і пасажыр "Нівы". Вядома, што абодва кіроўцы былі цвярозымі.

На кіроўцу "Форда" пачалі крымінальную справу. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі