16 лістапада ў французскай амбасадзе ў Мінску адкрыюць Кнігу спачуванняў

16 лістапада ў французскай амбасадзе ў Мінску адкрыюць Кнігу спачуванняў

У панядзелак, 16 лістапада, у французскай амбасадзе ў Мінску адкрыюць Кнігу спачуванняў у памяць пра шматлікіх ахвяраў тэрактаў у Парыжы. Пра гэта паведаміла амбасадар Францыі ў нашай краіне Дамінік Газюі. Паводле яе слоў, Кніга спачуванняў будзе адкрытая з 9.30 да 12.30 і з 14.00 да 17.00. Кожны жадаючы можа пакінуць у ёй запіс, паведамляе БЕЛТА.

Французскі амбасадар падзякавала беларусам, якія выказваюць спачуванні і салідарнасць па тэлефоне, прыносяць да амбасады кветкі.

Нагадаем, позна ўвечары 13 лістапада ў Парыжы адбылася серыя тэрактаў (сярод іх — выбухі каля стадыёна "Стад дэ Франс", захоп закладнікаў на рок-канцэрце ў тэатры "Батаклан"). Загінулі 129 чалавек, 352 атрымалі раненні, дзясяткі людзей знаходзяцца ў цяжкім і крытычным стане. У Францыі абвешчана трохдзённая жалоба.

Беларусы нясуць кветкі да амбасады Францыі ў Мінску (фотарэпартаж)

16 лістапада ў французскай амбасадзе ў Мінску адкрыюць Кнігу спачуванняў
16 лістапада ў французскай амбасадзе ў Мінску адкрыюць Кнігу спачуванняў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі