16 сакавіка ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра
У чацвер, 16 сакавіка, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9152 да 1,8981 беларускага рубля. Курс еўра таксама знізіўся — з 2,0357 да 2,0341. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2595 беларускага рубля (у сераду — 3,2409).
Як інфармавала Еўрарадыё, у сераду, 15 сакавіка, курс долара ЗША вырас — з 1,9143 да 1,9152 беларускага рубля, курс еўра знізіўся — з 2,0371 да 2,0357.