18-гадовы кіроўца пад Салігорскам збіў мужчыну, які сядзеў на дарозе

18-гадовы кіроўца пад Салігорскам збіў мужчыну, які сядзеў на дарозе

Увечары 26 студзеня ў Салігорскім раёне каля вёскі Пагост загінуў 46-гадовы жыхар Салігорска, паведамляе uvd-mo.gov.by

Трагічнае ДТЗ адбылося каля 19:15. "Фальксваген Гольф", якім кіраваў 18-гадовы жыхар Слуцка, збіў мужчыну, які сядзеў на аўтадарозе. 

Ад атрыманых траўмаў пешаход памёр на месцы ДТЗ. Паведамляецца, што на мужчыне не было флікераў.
 
Кіроўца "Фальксвагена" атрымаў парвы кіравання паўгода таму. 

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 28.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі