183 крымінальныя справы за "экстрэмізм" пачалі ў Мінскай вобласці ў 2022-2023 гг
Пракуратура Міншчыны паведаміла, як змагаецца з "экстрэмізмам" / pexels.com
У Мінскай вобласці ад жніўня 2020 года пракуратура абвясціла 1674 афіцыйныя папярэджанні асобам, схільным да "здзяйснення злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці". Сёлета такіх папярэджанняў вынесена ўжо 21. Такія лічбы назваў пракурор Мінскай вобласці Юрый Шчацько, піша "Мінская праўда".
Ён паведаміў таксама пра вынікі маніторынгу, які праводзіць пракуратура. У 2022 годзе і сёлета пракурорскія работнікі выявілі больш за 200 матэрыялаў, якія "змяшчаюць заклікі і звесткі па дэстабілізацыі грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай абстаноўкі, прыватную інфармацыю аб пракурорскіх работніках".
На падставе гэтага пракурорамі Міншчыны і падраздзяленнямі Следчага камітэта пачатыя 183 крымінальныя справы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.