19 лютага па ўсім свеце прайшлі акцыі салідарнасці з палітвязнямі
У Гаазе пікетавалі Міжнародны суд, у Лондане сабраліся каля беларускай амбасады, у Нью-Ёрку – каля офісу ААН, а ў Стакгольме раздалі лісты для Лукашэнкі.
19 лютага дэмакратычныя актывісты правялі акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў розных гарадах Беларусі.
Аналагічныя мерапрыемствы прайшлі ў розных гарадах свету.
Нагадаем, два месяцы таму ў Мінску была жорстка разагнаная акцыя апазіцыі.
Каля 700 чалавек трапілі за краты. Трое кандыдатаў у прэзідэнты - Андрэй
Саннікаў, Алесь Міхалевіч і Мікола Статкевіч - дагэтуль застаюцца за кратамі,
Віталь Рымашэўскі і Рыгор Кастусёў знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе, а
Уладзімір Някляеў - пад хатнім арыштам. Адзін з 42 фігурантаў справы аб масавых
беспарадках, Васіль Парфянкоў, быў асуджаны ў мінулы чацвер на 4 гады строгага
рэжыму.
У знак салідарнасці беларусы Нідэрландаў правялі акцыю каля будынка
Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе. Аналагічнае
мерапрыемства адбылося ў Лондане перад беларускай амбасадай, а таксама ў Нью-Ёрку
насупраць галоўнага офісу ААН.
У цэнтры Стакгольма Згуртаванне беларусаў Швецыі і шведскіх грамадскіх аб’яднанняў раздавалі мінакам, удзельнікам акцыі салідарнасці лісты з узорам звароту да беларускіх уладаў з патрабаваннем вызваліць палітычных вязняў ды прапаноўваць ім выслаць лісты ў адмністрацыю Лукашэнкі.
фота: zmagarka.livejournal.com