19:22 Каштоўны груз затрымалі мытнікі на беларуска-польскай мяжы
Пасажырка аўтобуса, які ехаў з Нямеччыны ў Расію, мела пры сабе незаяўленыя да мытнага афармлення 10 срэбраных рэчаў, залаты партсігар вагой у 223 грамы, керамічную шкатулку ў выглядзе скрыпкі, чатыры карціны і шмат іншага. Экспертыза ўстанавіла, што ўсе рэчы адносяцца да канца XIX - пачатку XX
стагоддзя і ўяўляюць сабой мастацкую і гістарычную каштоўнасць.
Іх агульны кошт ацэньваецца ў амаль 55 мільёнаў рублёў. Уладальніца скарба патлумачыла, што частку рэчаў ёй падаравала бабуля, якая жыве ў Ізраілі, рэшту яна набыла сама.
Іх агульны кошт ацэньваецца ў амаль 55 мільёнаў рублёў. Уладальніца скарба патлумачыла, што частку рэчаў ёй падаравала бабуля, якая жыве ў Ізраілі, рэшту яна набыла сама.