2 мільярды 47,8 мільёнаў долараў – адмоўнае сальда знешняга гандлю Беларусі
2 мільярды 47,8 мільёнаў долараў склала адмоўнае сальда знешняга гандлю Беларусі за першыя сем месяцаў бягучага года. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу. За аналагічны перыяд 2006 года гэты паказчык складаў мінус 992,4
мільёны долараў. Істотны рост адмоўнага сальда знешняга гандлю Беларусі
звязаны найперш з падаражэннем расійскага газу і значным скарачэннем
экспартных паставак нафты.
Калі летась аб’ём экспартных паставак нафты складаў 387,1 мільёны долараў, дык сёлета толькі 78,5 мільёны долараў.
БелаПАН
Калі летась аб’ём экспартных паставак нафты складаў 387,1 мільёны долараў, дык сёлета толькі 78,5 мільёны долараў.
БелаПАН