20 гадоў таму бясследна знік беларускі тэлеаператар Дзмітрый Завадскі
20 гадоў таму бясследна знік беларускі тэлеаператар 27-гадовы Дзмітрый Завадскі. Яго цела дагэтуль не знайшлі, нягледзячы на тое, што яшчэ ў 2002-м былі асуджаны вінаватыя ў выкраданні.
Завадскі разам з Паўлам Шараметам працаваў для Грамадскага расійскага тэлебачання (цяпер — Першы канал). У 1997-м іх арыштоўвалі за незаконнае перасячэнне беларуска-літоўскай мяжы падчас здымак сюжэта. Быў умоўны тэрмін пакарання. У канцы 1990-х Дзмітрый Завадскі і Павел Шарамет рабілі фільм пра вайну ў Чачні.
Завадскі знік 7 ліпеня 2000 года, калі паехаў на аўтамабілі ў нацыянальны аэрапорт Мінск сустракаць Шарамета. З таго часу яго ніхто не бачыў.
У 2002-м Мінскі абласны суд прызнаў вінаватымі ў выкраданні Дзмітрыя Завадскага групу Валерыя Ігнатовіча, былога байца спецпадраздзялення МУС. Ігнатовіч быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне. Праз год суд прызнаў Завадскага памерлым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.