200 дамоў, лякарня і дзіцячы садок у Клецкім раёне заставаліся без вады

200 дамоў, лякарня і дзіцячы садок у Клецкім раёне заставаліся без вады

Падобна, што 21 студзеня "камунальны Апакаліпсіс" закрануў ці не ўсе рэгіёны Беларусі. У Оршы і Мінску вялікая частка насельніцтва засталася без ацяплення і гарачай вады. Ёсць звесткі пра аварыі ў Магілёве, Бабруйску, Віцебску

У Клецкім раёне аварыя пакінула 21 студзеня без вады 217 прыватных дамоў, лякарню і дзіцячы садок, піша "Звязда".

У 10:35 ратавальнікі атрымалі паведамленне пра аварыю на трубаправодзе халоднага водазабеспячэння дыяметрам 90 мм па вуліцы Меліяратараў ў аграгарадку Заастравечча. Аднавіць падачу вады ўдалося ў 15:40.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі