2019-ы: МУС Беларусі і Расіі дамовіліся пра абмен данымі ў электронным выглядзе

2019-ы: МУС Беларусі і Расіі дамовіліся пра абмен данымі ў электронным выглядзе

Міністэрствы ўнутраных спраў Беларусі і Расіі дамовіліся абменьвацца інфармацыяй у электронным выглядзе. Адпаведнае пагадненне ўжо набыло моц, піша газета "Беларусь сегодня".

У электронным выглядзе бакі змогуць абменьвацца ў тым ліку і персанальнымі данымі. Акрамя таго, яны змогуць даваць адно аднаму доступ да сваіх інфармацыйных сістэмаў.

У дакуменце падкрэсліваецца, што інфармацыя можа выкарыстоўвацца толькі ў службовых мэтах. Забаронена перадаваць атрыманыя звесткі трэцяму боку без папярэдняй пісьмовай згоды кампетэнтнага органа боку, які падаў інфармацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі