21 ліпеня рух транспарту па праспекце Незалежнасці перакрыюць на 20-25 хвілін

21 июля движение транспорта по проспекту Независимости перекроют на 20-25 минут

Юбілейны парад, прысвечаны 165-годдзю пажарнай службы, пачнецца 21 ліпеня а 11-й. На працягу 20-25 хвілін па праспекце Незалежнасці на ўчастку ад вуліцы Янкі Купалы да плошчы Перамогі пройдзе старая і сучасная пажарная тэхніка. Таксама чакаецца пешы парад. Рух транспарту на гэты час будзе перакрыты.

Пасля параду свята перамесціцца ў парк імя Максіма Горкага. У праграме — водныя выступленні на Свіслачы, выступленне роты ганаровай варты, канцэрт духавога аркестра, конкурсы для дзяцей. Акрамя таго, у парку будзе выстаўлена пажарная тэхніка, прадстаўленая на парадзе.

"Дзеці і дарослыя змогуць па ёй палазіць, паглядзець, сфатаграфавацца", — абяцае афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі