23 ліпеня ў Беларусі падаражэлі долар і еўра
23 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 2,3854 да 2,3857 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,7494 да 2,7624 беларускага рубля. Курс расійскай валюты знізіўся: за 100 расійскіх сёння даюць 3,3613 беларускага (у сераду — 3,3672).
Курс беларускага рубля да кошыка валют не змяніўся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.