23 лістапада — 1483 новыя выпадкі COVID-19 у Беларусі

23 лістапада — 1483 новыя выпадкі COVID-19 у Беларусі

Па стане на 23 лістапада ў Беларусі зарэгістравана 125 482 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. За мінулыя суткі прырост склаў 1483 выпадкі.

За час эпідэміі памерлі 1104 пацыенты (+8).

Вылечыліся і былі выпісаныя 104 698 чалавек, у якіх раней выявілі каранавірусную інфекцыю (+850).

За ўвесь час было праведзена 3 091 238 тэстаў (+17 172).

Медыкі ставяць пад сумнеў нават гэтую статыстыку і лічаць яе заніжанай. Пра гэта, напрыклад, заяўляў ТГ-канал "Белыя халаты".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі