23 лютага долар падаражэў на 90 рублёў, еўра — на 120
На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
У панядзелак, 23 лютага, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках, курс долара вырас на 90 рублёў — да 14860, курс еўра вырас на 120 — да 16880. Таргі па расійскім рублі не праводзіліся з-за выхаднога дня ў Расіі. Курс расійскага рубля па-ранейшаму складае 239 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у пятніцу, 20 лютага, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складаў 14770 рублёў, курс еўра знізіўся на 100 рублёў — да 16760, курс расійскага рубля вырас на 1 рубель і складаў 239 беларускіх рублёў.
Фота: bymedia.net