25-гадовы мінчук напаў з нажом на мінакоў
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 25-гадовага мінчука, які проста на вуліцы з нажом накінуўся на двух мужчын. Па інфармацыі праваахоўнікаў, падстава, на якой узнікла спрэчка паміж трыма мінакамі, была дробнай. Але адзін з іх дастаў з сумкі нож і кінуўся на апанентаў.
Аднаму мужчыну зламыснік глыбока парэзаў руку. Другі пачаў адбівацца; тут у канфлікт умяшаліся супрацоўнікі АМАП. Яны затрымалі хулігана і аказалі першую медыцынскую дапамогу пацярпелым, а пасля перадалі іх супрацоўнікам "хуткай".
Супраць затрыманага мужчыны распачатая крымінальная справа за здзяйсненне асабліва злоснага хуліганства. Санкцыя па ч.3 арт.339 Крымінальнага кодэкса прадугледжвае да 10 гадоў турмы, паведамляе CityDog.by.