25 ліпеня ў Беларусі працягнулі расці курсы долара і еўра
Пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 25 ліпеня Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША павялічыўся — з 1,9440 да 1,9458 беларускага рубля, вырас і курс еўра — з 2,2631 да 2,2665 рубля. Курс расійскага рубля працягвае зніжацца: за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2526 беларускага (у панядзелак — 3,2581).
Курс беларускага рубля не змяніўся адносна кошыка валют.
Як паведамляла Еўрарадыё, 24 ліпеня курс долара ЗША вырас — з 1,9351 да 1,9440 беларускага рубля, таксама ўгору пайшоў і курс еўра — з 2,2534 да 2,2631 рубля.