25 сакавіка ў Беларусі абмяжуюць інтэрнэт

У Беларусі зноў абмяжуюць інтэрнэт, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
25 сакавіка ў Беларусі абмяжуюць інтэрнэт. У гэты дзень беларусы традыцыйна адзначаюць Дзень Волі, а Лукашэнка вырашыў правесці сваю чарговую інаўгурацыю.
Абмежаванне пачне дзейнічаць з 19-й гадзіны 24 сакавіка і працягнецца да 23:59 25 сакавіка. У кампаніі Hoster.by патлумачылі, што абмежаванне інтэрнэтіу адбудзецца "паводле распараджэння рэгулятара".
Папярэдні раз доступ да беларускіх сайтаў з-за мяжы абмяжоўвалі падчас "выбараў" 26 студзеня 2025 года. Тады Лукашэнка, як афіцыйна заявілі ў Цэнтрвыбаркаме, набраў больш за 86% галасоў.
Нагадваем пра асноўныя VPN-сэрвісы, якія могуць дапамагчы абысці блакіроўкі:
Psiphon
ExpressVPN
NordVPN
Surfshark
VyprVPN
ProtonVPN
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.