26-гадовы беларус паехаў у замежны адпачынак па пашпарце сябра
Мужчыну ўчора затрымалі на беларуска-польскай мяжы.
У беларускіх памежнікаў з'явіліся сумненні, што пашпарт належыць кіроўцу, які яго прад'явіў. Высветлілася, што мужчына па няўважлівасці ўзяў чужы дакумент — так спяшаўся на польскі курорт. Ці так гэта было, пакажа разбіральніцтва. А вось Новы год жыхару Мінскай вобласці давязецца сустрэць у новым статусе — парушальніка дзяржаўнай мяжы.
За няпоўныя два тыдні гэта ўжо трэці падобны выпадак, адзначае БЕЛТА.
Фота — bymedia.net