26 кастрычніка абвесцяць прысуд журналісту Сяргею Сацуку

Сяргей Сацук / Еўрарадыё
Сяргей Сацук / Еўрарадыё

Прысуд журналісту "Ежедневника" Сяргею Сацуку абвесцяць 26 кастрычніка, паведамляе БАЖ. Абвяшчэнне будзе адкрытым.

На судовыя спрэчкі суддзі Мінскага гарадскога суда Святлане Бандарэнка хапіла аднаго дня — 19 кастычника.

Як распавядала Еўрарадыё, суд над журналістам расследвальнікам пачаўся 23 верасня. Сацука вінавацяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 430 ("Атрыманне хабару"), арт. 130 ("Распальванні варажнечы"), арт. 426 ("Перавышэннк ўлады альбо службовых паўнамоцтваў").

Ні сваякі, ні калегі не сумняюцца, што сапраўднай прычынай стала журналісцкая дзейнасць Сацука. Да затрымання ён апублікаваў гучныя журналісцкія расследаванні па карупцыі ў медыцыне. У іх распавядалася пра беспрэцэдэнтныя “адкаты” за пастаўку дарагога абсталявання; куплю незарэгістраванай вакцыны, якую калолі беларускім дзецям; фальсіфікацыю лічбаў распаўсюду COVID-19 у Беларусі.

Судзіць журналіста Святлана Бандарэнка, вядомыя тым, што выносіла прысуд журналістцы TUT.by Кацярыне Барысевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі