27 сакавіка курс долара знізіўся, курс еўра вырас
У панядзелак, 27 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,8808 да 1,8732, курс еўра вырас — з 2,0268 да 2,0351. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2880 беларускага рубля (у пятніцу — 3,2773).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,12%.
Як інфармавала Еўрарадыё, у пятніцу, 24 сакавіка, курс долара ЗША знізіўся — з 1,8842 да 1,8808 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,0326 да 2,0268.