28 гадоў таму Беларусь прыняла Дэкларацыю аб суверэнітэце

28 гадоў таму Беларусь прыняла Дэкларацыю аб суверэнітэце

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Да сярэдзіны 1990-х у гэты дзень святкаваўся афіцыйны Дзень незалежнасці. 

Дэкларацыя аб суверэнітэце абвяшчала поўную незалежнасць БССР. У межах Беларусі абвяшчалася вяршэнства, самастойнасць і паўната дзяржаўнай улады рэспублікі.Абвяшчалася таксама незалежнасць Беларусі ў замежных адносінах.

Праўда, рэальнай незалежнасці Беларусь тады не атрымала і працягнула падпарадкоўвацца Маскве як частка Савецкага Саюза. Толькі праз год, пасля правалу жнівеньскага путчу 1991 года, Дэкларацыі аб суверэнітэце быў нададзены статус канстытуцыйнага закона.

Святкаванне дзяржаўнага Дня незалежнасці ў гэтую дату праводзілася з 1991-га па 1996 гады. Пасля рэферэндуму 1996 года афіцыйны Дзень незалежнасці перанеслі на 3 ліпеня. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі