30 кандыдатаў Міколы Статкевіча — хто яны і навошта столькі?
Нягледзячы на нязнятую судзімасць, экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч паспрабуе зарэгістравацца ў якасці кандыдата і на выбарах 2020 года. У тым, што яго зарэгіструюць, упэўненасці няма. Але на гэты выпадак палітык падрыхтаваў адмысловы план.
Навошта Мікола Статкевіч імкнецца ўзяць удзел у выбарах, якіх, па яго словах, няма? Што будзе рабіць, калі ўлады вырашаць зарэгістраваць яго кандыдатам у прэзідэнты, і што — калі ў рэгістрацыі адмовяць? Ці ёсць у Статкевіча столькі паплечнікаў, каб ажыццявіць яго план па "змене сітуацыі ў Беларусі"?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч.