300 расійскіх вайскоўцаў выйдуць у Мінску на парад 3 ліпеня

300 расійскіх вайскоўцаў выйдуць у Мінску на парад 3 ліпеня

Для ўдзелу ў парадзе 3 ліпеня ў Мінск прыбыла 300 расійскіх вайскоўцаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінабароны. Гэта пешы і механізаваны парадныя разлікі Заходняй ваеннай акругі узброеных сіл Расіі.

У складзе расійскай механізаванай калоны пройдуць аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы “Іскандэр” і бронетранспарцёры БТР-82А. У паветраным шоў возьмуць удзел расійскія верталёты Ка-52. Перад гэтым расійскія вайскоўцы мусяць пазнаёміцца з гісторыка-культурнай спадчынай і традыцыямі Беларусі.

Апроч расійскіх, у парадзе таксама возьмуць удзел вайскоўцы яшчэ шасці замежных дзяржаваў. Сам парад пачнецца паветраным шоу у 21:00. У ім будуць задзейнічана некалькі тысячаў вайскоўцаў і больш за 300 адзінак ваеннай тэхнікі. Завершыцца ваеннае шоу канцэртам.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі