31-гадовага мінчука арыштавалі за спробу паехаць ваяваць за Украіну

31-гадовага мінчука арыштавалі за спробу паехаць ваяваць за Украіну

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на 31-гадовага мінчука па ч. 1 арт. 13 ч. 1 арт. 361-3 (падрыхтоўка да ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы). Таксама яму выставілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Мужчыну ўзялі пад варту, паведамляе прэс-служба СК. 

Гаворыцца, што сёлета ўвесну ён спрабаваў зарэгістравацца праз тэлеграм-канал добраахвотнікам, каб ваяваць за Украіну. "Абвінавачаны пры ўладкаванні на "працу" хваліўся, што яшчэ падчас службы ва Узброеных Сілах Беларусі добра асвоіў навыкі стральбы і гатовы да выканання самых радыкальных задач", — перадае СК.

Следчыя таксама падкрэсліваюць, што ў верасні 2020 года ўдзельнічаў у акцыях пратэсту. Затрымалі яго супрацоўнікі ГУБАЗіК.

На сёння малады чалавек афіцыйна нідзе не працуе і не вучыцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі