31 снежня Расія зноў абстрэльвае Украіну
Расіяне абстрэльваюць Украіну напярэдадні Новага года
31 снежня Расія зноў абстрэльвае Украіну. Паведамляецца пра пускі ракет з расійскай тэрыторыі. Паветраная трывога першай абвешчаная ў Мікалаеўскай і Адэскай абласцях Украіны.
"Акупанты вырашылі ўсё ж паспрабаваць сапсаваць нам дзень", — канстатуе кіраўнік Мікалаеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Кім.
Да таго з папярэджаннем пра магчымыя абстрэлы напярэдадні Новага года выступіла брытанская разведка. Там указалі, што Расія рыхтуе чарговы ракетны ўдар па Украіне, нягледзячы на тое, што з кастрычніка праводзіла масіраваныя атакі не часцей, чым кожныя 7-10 дзён.
"Існуе рэальная магчымасць таго, што Расія парушыць гэтую схему, каб нанесці новы ўдар у найбліжэйшыя дні і падарваць маральны дух насельніцтва Украіны ў перыяд навагодніх святаў", — зазначаюць у Мінабароны Вялікабрытаніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.