33 гады таму адбылася Чарнобыльская катастрофа
33 гады таму, 26 красавіка 1986 года, адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Яна стала самай буйной тэхнагеннай катастрофай у гісторыі чалавецтва.
Ад аварыі ў Чарнобылі пацярпелі Украіна, Беларусь і Расія. Прычым больш за 70% усіх радыенуклідаў, якія выпалі ў выніку аварыі, асела на тэрыторыі нашай краіны.
На забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі апынулася больш за 2 мільёны чалавек. З пацярпелых тэрыторый было адселена каля 140 тысяч чалавек, 75% з іх — жыхары Гомельскай вобласці. Адначасова з арганізаванай эвакуацыяй самастойна з забруджанай тэрыторыі выехалі каля 200 тысяч чалавек.
Катастрофа на ЧАЭС стала асновай для кнігі Святланы Алексіевіч "Чарнобыльская малітва" — адной з кніг, за якія наша суайчынніца атрымала Нобелеўскую прэмію.
Традыцыйна беларуская апазіцыя ладзіла ў гэты дзень акцыю "Чарнобыльскі шлях". Сёлета ўпершыню за апошнія 30 гадоў акцыі не адбудзецца — арганізатары адмовіліся плаціць за паслугі міліцыі.