365 гадоў таму ў Слоніме мясцовыя жыхары збілі маскоўскага пасла

365 гадоў таму ў Слоніме мясцовыя жыхары збілі маскоўскага пасла

365 гадоў таму ў Слоніме мясцовыя жыхары збілі маскоўскага пасла. Герасім Дохтураў напісаў падрабязную справаздачу пра тое здарэнне. Яе пераказала гісторыка-краязнаўчае выданне “Слонімскі край”.

Пасол Дохтураў выконваў дыпламатычную місію, сустракаўся ў Варшаве з каралём і вялікім князем. Па дарозе ў Маскоўскую дзяржаву 25 лютага 1652 года ён і яго світа прыехалі ў беларускі горад Слонім. У Вялікім княстве Літоўскім іх суправаджаў шляхціч Ян Баброўскі. На рынку ён канфіскаваў коней, каб Герасім Дохтураў мог працягваць свой шлях, а сам застаўся ў карчме. Яшчэ ў горадзе на маскоўскага пасла напалі каля 30 мясцовых жыхароў, якія былі абураныя, што ў шляхты забралі коней. Яны збілі спадарожнікаў Дохтурава. Калі ён пачаў абурацца, слонімец Якуб Сімашка ўдарыў маскавіта шабляй плазам па руцэ.

Неўзабаве з’явіўся шляхціч Баброўскі, які знайшоў маскоўскаму паслу іншых коней і той хутка пакінуў горад. Герасім Дохтураў збіраўся паскардзіцца каралю Рэчы Паспалітай, а ў выніку апісаў здарэнне ў справаздачы цару Аляксею Міхайлавічу.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі