4 чырвоныя карткі ў матчы брэсцкага "Дынама" і "Іслачы", выдалілі капітанаў

4 чырвоныя карткі ў матчы брэсцкага "Дынама" і "Іслачы", выдалілі капітанаў

10 сакавіка брэсцкае "Дынама" і "Іслач" правялі першы чвэрцьфінальны паядынак футбольнага Кубка Беларусі. На "Брэсцкім" за ім назіралі 5127 заўзятараў. Яны так і не дачакаліся галоў — 0:0. Але матч запомніцца больш за дзясяткам жоўтых і чатырма чырвонымі карткамі.

Ужо на 36-й хвіліне суддзя Віталь Севасцьянік з Гродна выдаліў за другую жоўтую картку капітана "Іслачы" Дзмітрыя Камароўскага. Але госці нядоўга былі ў меншасці — на 50-й за другую жоўтую быў выдалены з поля дынамавец Павел Савіцкі. На 71-й хвіліне выдалілі дынамаўца Алега Верацілу. У меншасці гаспадары поля згулялі дзясятак хвілін. На 81-й арбітр выдаліў Сяргея Карповіча з "Іслачы". Па чырвоных картках — 2:2. Арцём Мілеўскі, які ў матчы за Суперкубак, быў выдалены, на гэты раз атрымаў толькі адну жоўтую картку.

Матч у адказ пройдзе 15 сакавіка.

Першыя два чвэрцьфіналы прайшлі ў панядзелак. Салігорскі "Шахцёр" у гасцях выйграў у жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ" — 1:0, а БАТЭ атрымаў валявую перамогу над мінскімі дынамаўцамі — 2:1. На сталічным стадыёне "Дынама" прысутнічалі амаль 10 тысяч заўзятараў. Матчы ў адказ пройдуць 14 сакавіка. Мазырская "Славія" ўжо выйшла ў паўфінал, паколькі яе сапернік магілёўскі клуб "Дняпро" расфармаваны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі