44 жанчыны і 5 мужчын Магілёўшчыны перасягнулі 100-гадовы ўзрост
49 жыхароў Магілёўшчыны перасягнулі 100-гадовую мяжу. З іх 44 жанчыны і толькі 5 мужчын. Большасць з іх пражывае ў буйных гарадах вобласці — Магілёве (14) і Бабруйску (8). Пра гэта паведамляе камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай ахове Магілёўскага аблвыканкама.