475 фізічных асобаў у Гомельскай вобласці не хацелі плаціць падаткі

За першыя шэсць месяцаў 2010 года падатковыя органы Гомельскай вобласці выявілі 475 фізічных асобаў, якія хаваюць свае прыбыткі і ўхіляюцца ад платы падаткаў, паведамляе БелаПАН. З гэтых парушальнікаў заканадаўства падаткавікі здолелі спагнаць амаль 424 мільёны рублёў на карысць бюджэту. Так, напрыклад, гомельскія падаткавікі звярнулі ўвагу на прадпрымальніка, што набываў сабе дарагі і зусім новы аўтамабіль. Інспекцыя яго праверыла і выявіла, што выдаткі прадпрымальніка перавысілі прыбыткі ажно на 18 мільёнаў рублёў. Таксама ў поле зроку інспекцыі падаткаў і збораў трапіла жыхарка Гомелю, якая набыла сабе жылы дом, пабудавала яшчэ адзін, а таксама займела сабе аўтамабіль. Ёй давялося заплаціць амаль 9 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі