5 кастрычніка Лукашэнка і Мадура правядуць перамовы ў Палацы Незалежнасці

5 кастрычніка Лукашэнка і Мадура правядуць перамовы ў Палацы Незалежнасці

5 кастрычніка ў Беларусь з афіцыйным візітам прыбудзе прэзідэнт Вененсуэлы Нікалас Мадура. Як паведамляе БЕЛТА, у гэты ж дзень ў Палацы Незалежнасці ў Мінску адбудуцца яго перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам

Кіраўнікі дзяржаў сустрэнуцца ў фармаце "сам-насам", а потым у пашыраным складзе з удзелам чальцоў дэлегацый. Паведамляецца, што на перамовах будуць разглядацца пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, дзейнасць сумесных зборачных вытворчасцяў, развіццё ўзаемадзеяння ў сельскагаспадарчай, будаўнічай, нафтагазавай і іншых сферах. Таксама будуць абмяркоўвацца актуальныя міжнародныя праблемы.

Мяркуецца, што 5 кастрычніка Мадура таксама прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця ў Мінску помніка Сімону Балівару — нацыянальнаму герою Венесуэлы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі