5 траўня курсы долара і еўра ў Беларусі выраслі

5 траўня курсы долара і еўра ў Беларусі выраслі

У пятніцу, 5 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,8834 да 1,8934 рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,0517 да 2,0756. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2381 беларускага рубля (у чацвер — 3,2717).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,12%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер, 4 траўня, курс долара ЗША таксама вырас — з 1,8716 да 1,8834 рубля, вырас і курс еўра — з 2,0421 да 2,0517.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі