500 старажытных беларускіх кніг вярнуліся з Нямеччыны
Гэта самая вялікая колькасць кніг за ўсю гісторыю Беларусі, што вяртаюцца ў нашую краіну пасля вайны.
17 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася перадача кніг, якія вывезлі з тэрыторыі краіны падчас Другой сусветнай вайны.
"Для Беларусі перадача гэтых кніг з'яўляецца важнай падзеяй", ― адзначыў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі. ― На маёй бібліятэчнай памяці гэта першая такая падзея, калі ў краіну цалкам вяртаецца такая вялікая калекцыя кніг. На жаль, у вайсковых абозах з Беларусі з'ехала не адна кніга, лёс многіх з іх дагэтуль невядомы”.
Сёння Батанічны сад і музей берлінскага Свабоднага ўніверсітэта вярнулі Беларусі амаль 500 кніг і часопісаў канца XIX – пачатка XX ст. Выданні па біялогіі і батаніцы трапілі ў Берлін у 1943 годзе. Большасць з іх належала Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі.
Перадалі з Нямеччыны і рарытэтнае выданне ― “Гідраграфічны атлас Расійскай Імперыі” 1832 года, які быў вывезены з разбуранай бібліятэкі Беларускага воднага камітэта ў Мінску.
Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Германіі ў Беларусі Гебхард Вайс лічыць сімвалічным вяртанне ў нашую краіну такой колькасці кніг:
“Нямеччына пачала нападзенне, агрэсію, і гэта развілася да незвычайнай вайны ― генацыду і знішчэння людзей. Паралельна з гэтым фашысцкая ідэалогія хацела парушыць культурныя каштоўнасці людзей, якія тут жылі. І тым, што сёння мы вяртаем гэтыя кнігі, Германія пасылае сігнал, звязаны з цвёрдай адмовай ад той злачыннай палітыкі краіны і сігналам павагі да людзей, якія жывуць тут”.
Ва ўрачыстай цырымоніі перадачы кніг узяў удзел і Ўпаўнаважаны Свабоднага ўніверсітэта Берліну па каардынацыі міжнародных вучэбных праграм доктар Вернер Фэт. Вяртанне выданняў ён назваў “маленькім унёскам у сённяшняе новае суіснаванне ў Еўропе”:
“Я з хваляваннем адчуваю, што кнігі знайшлі свой шлях назад. Таму радасна бачыць, што справядлівасць перамагла і гэтыя кнігі вярнуліся на сваё месца, да сваіх уладальнікаў”.
Дырэктар бібліятэкі і архіва Батанічнага сада і музея Свабоднага ўніверсітэта доктар Ханс-Вальтэр Лак расказаў, што спробы вярнуць кнігі былі яшчэ падчас Савецкага Саюза, але атрымалася гэта зрабіць толькі цяпер:
“Яшчэ ў часы Савецкага Саюза была спроба вярнуць гэтыя кнігі, але з савецкага боку на гэта не паступіла рэакцыі. Пасля Савецкі Саюз распаўся, быў перыяд нявызначанасці, і мы абсалютна асэнсавана больш не рабілі спробаў, бо хацелі быць упэўненымі, што гэтыя кнігі вернуцца ў правільныя рукі”.