57 і 62: у Беларусі павысіўся пенсійны ўзрост. А як у іншых краінах?
У Беларусі, як было анансавана раней, павысіўся пенсійны ўзрост. Цяпер жыхары краіны будуць сыходзіць на пенсію на паўгода пазней: жанчыны — у 57 гадоў, мужчыны — у 62. Праўда, рост пенсійнага ўзросту спыніцца толькі ў 2022 годзе, у выніку чаго жанчыны будуць сыходзіць на пенсію ў 58 гадоў, а мужчыны ў 63.
Пры гэтым, піша TUT.by, павышэнне пенсійнага ўзросту характэрна не толькі для Беларусі, але і для нашых суседзяў. Так, у Расіі пенсійная рэформа пачала дзейнічаць у 2019 годзе, яе вынік будзе дасягнуты толькі ў 2028 годзе, калі жанчыны будуць сыходзіць на пенсію ў 60 гадоў, мужчыны — у 65.
Ва Украіне з 2011 года пачаўся працэс павышэння пенсійнага ўзросту толькі для жанчын. Праз год і жанчыны і мужчыны будуць ісці на заслужаны адпачынак у 60 гадоў.
У Літве і жанчыны, і мужчыны з 2025 году будуць сыходзіць на пенсію ў 65 гадоў. Адзіная суседняя краіна, якая знізіла пенсійны узрост для сваіх грамадзян, гэта Польшча — раней усе сыходзілі на пенсію ў 67 гадоў. Цяпер жанчыны ідуць у 60, мужчыны — у 65 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.