5’nizza сыграе рэюніан-канцэрт у мінскім Палацы спорту
З якой праграмай выступяць музыкі, пакуль не вядома.
Гурт 5’nizza, які нядаўна аб'явіў пра свой рэюніан, завітае ў Мінск! Вялікі канцэрт знакамітага дуэта, які амаль 10 гадоў не выступаў, пройдзе ў сталічным Палацы спорту 1 чэрвеня ў межах рэюніан-тура.
Праўда, пакуль не вядома, з якой праграмай выступяць музыкі. Удзельнік гурта Андрэй Запарожац у каментарыі "Медузе" сказаў толькі, што пасля доўгай паўзы музыкі вырашылі, што ім зноў ёсць, што сказаць, і што старыя песні, магчыма, знойдуць новае жыццё.
Першыя песні гурта былі запісаныя ў 2000 годзе. Праз 2 гады гурт выпусціў альбом "Анплаггед", які прынёс яму небывалую папулярнасць. У 2004-м выйшаў другі альбом каманды. Праз тры гады, падчас працы над новай пласцінкай, удзельнікі каманды Сяргей Бабкін і Андрэй Запарожац вырашылі разысціся і заняцца сольнымі праектамі.
Фота: okolo.m