6018 участкаў для галасавання працуе на парламенцкіх выбарах
6018 участкаў для галасавання працуе на сёлетніх парламенцкіх выбарах у Беларусі. З іх 21 утвораны ў вайсковых частках, 259 — у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, лякарнях і іншых стацыянарных лячэбна-прафілактычных установах. Тут галасаванне можа скончыцца раней за 20.00, калі прагаласавалі ўсе выбаршчыкі, уключаныя ў спісы.
За мяжой Беларусі ўтвораныя 47 участкаў. Яны працуюць у 36 краінах, сярод якіх нават Куба і Аб’яднаныя арабскія эміраты. На такіх участках могуць прагаласаваць грамадзяне Беларусі, якія жывуць на тэрыторыі іншай краіны, а таксама тыя, хто знаходзіцца ў працяглай замежнай камандзіроўцы, службовай або турыстычнай паездцы.
У большасці выпадкаў прагаласаваць можна толькі па пашпарце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, аднак вайскоўцам бюлетэні выдаюць па ваенным білеце, дзяржаўным чыноўнікам — па службовым пасведчанні, а студэнтам — па студэнцкім білеце, інфармуе БЕЛТА.