700 тысяч штрафу прысудзілі за распаўсюд "Витебского курьера"

Сяргея Кандакова, які раскідваў "Витебский курьер" па паштовых скрынях, аштрафавалі за незаконны распаўсюд выдання, паведамляе БАЖ. Суддзя Кастрычніцкага райсуду Алеся Жарыкава разгледзела інцыдэнт, які адбыўся 31 кастрычніка ў пад’ездзе жылога дома ў Віцебску. Мясцовы жыхар Сяргей Анікіевіч выклікаў міліцыю, убачыўшы, што нехта раскладае ў паштовыя скрыні недзяржаўную газету.


У Кастрычніцкім РАУС у Сяргея Кандакова забралі 231 асобнік "Витебского курьера". Суд пастанавіў, што вяртаць іх уладальніку не варта, і прысудзіў С.Кандакову штраф памерам 700 тысяч рублёў.

Праваабаронца Павел Левінаў падкрэслівае, што распаўсюд па паштовых скрынях – гэта адзіна магчымы спосаб данесці "Витебский курьер" да чытачоў. Выданне пазбаўлена ліцэнзіі на продаж і не мае магчымасці трапіць у падпісны каталог. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі