72-гадовая пенсіянерка захрасла на брыльку гаўбца

72-гадовая пенсіянерка захрасла на брыльку гаўбца

У Буда-Кашалёве 22 жніўня ратавальнікаў выклікалі на дапамогу жанчыне, якая захрасла на брылі гаўбца першага паверха, паведамляе прэс-служба ведамства.

Прыбыўшы на месца выкліку, супрацоўнікі МНС высветлілі, што 72-гадовая жанчына сядзіць на брылі гаўбца першага паверха. Калі жанчына была на гаўбцы, у яе зачыніліся дзверы. Вярнуцца ў кватэру яна не змагла, таму паспрабавала спусціцца на зямлю звонку.

Ратавальнікі паставілі трохкаленную лесвіцу і дапамаглі жанчыне спусціцца на зямлю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі